Пуцін: Расея ўдарыла па Украіне балістычнай ракетай «Арэшнік»
29- 21.11.2024, 21:34
- 15,198
Паводле словаў дыктатара, гэта было яе выпрабаванне.
Расейская Федэрацыя ўдарыла па тэрыторыі Украіны балістычнай ракетай «Арэшнік». Гэта, паводле словаў Пуціна, было яе выпрабаванне.
Пра гэта заявіў расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін падчас звароту да расейцаў.
Паводле словаў дыктатара, Расея нібыта нанесла камбінаваны ўдар па абаронным аб'екце Украіны ў адказ на ўдары амерыканскай і брытанскай зброяй па Расеі.
«У баявых умовах было праведзенае выпрабаванне расейскай найноўшай ракетнай сістэмы сярэдняй далёкасці. У гэтым выпадку з бяз'ядзерным начыннем ракеты», – сказаў Пуцін.
Пуцін заявіў, што гэта быў адказ на дазвол заходніх партнёраў Украіны наносіць удары па тэрыторыі Расеі. Ён традыцыйна заявіў, што ў свеце нібыта няма сродкаў супрацьдзеяння расейскім ракетам «Арэшнік».
Варта заўважыць, што цяпер у адкрытым доступе адсутнічае інфармацыя пра гэтую ракету.