Нямецкія сацыял-дэмакраты зноў вылучаюць Шольца на пасаду канцлера на выбарах
7- 22.11.2024, 9:52
- 1,958
Пасля самаадводу міністра абароны Барыса Пісторыюса.
Партыя сацыял-дэмакратаў вылучыць дзейнага канцлера ФРГ Олафа Шольца сваім кандыдатам на пасаду кіраўніка ўрада Нямеччыны на выбарах.
Пра гэта інфармуе Радыё Свабода.
«Мы хочам ісці ў наступную выбарчую кампанію з Олафам Шольцам», - заявіў лідар партыі Ларс Клінгбайл.
Шольц стаў кандыдатам ад сваёй партыі пасля таго, як міністр абароны Барыс Пісторыюс паведаміў кіраўніцтву SPD, што не будзе балатавацца ў канцлеры ад партыі.
Нагадаем, кіроўная ў Нямеччыне кааліцыя развалілася 6 лістапада 2024 года, калі Олаф Шольц аб'явіў аб звальненні міністра фінансаў Крысціяна Лінднера, які з'яўляецца старшынёй Свабоднай дэмакратычнай партыі. Амаль усе чальцы ўрада ад узначаленай Лінднерам Свабоднай дэмакратычнай партыі (СДП) - склалі свае паўнамоцтвы.