У Менску пустуюць шмат стаянак для аўтамабіляў
9- 22.11.2024, 14:03
- 8,748
Амаль 70 адсоткаў.
У Менску амаль 70 адсоткаў месцаў на плоскасных стаянках пустуюць. Пра гэта пішуць «Минск-Новости» са спасылкай на намесніка старшыні Менгарвыканкама Алега Корзуна.
Плоскасныя стаянкі ёсць у многіх раёнах горада. Гэта наземныя стаянкі з разметкай, яны могуць быць ахоўнымі ці не ахоўнымі. Аўтаўладальнікі зараз рэдка імі карыстаюцца, аддаючы перавагу пакідаць аўто побач з домам.
Паводле звестак на жнівень 2024 года, у сталіцы 72 платныя паркоўкі, восем з іх - закрытага тыпу.