22 лiстапада 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе «Раскосмасу» знайшлі падпольную лабараторыю па вытворчасці снюса

7
На заводзе «Раскосмасу» знайшлі падпольную лабараторыю па вытворчасці снюса

Знойдзена 65 скруткаў з забароненым рэчывам.

20 лістапада на тэрыторыі санкт-пецярбуржскага завода «Арсенал», які ўваходзіць у склад дзяржкарпарацыі «Раскосмас», знайшлі падпольную лабараторыю для вытворчасці снюса, паведамляе Baza. Завод раней быў вядомы як вытворца касмічных апаратаў і артылерыі.

Паліцыянты знайшлі лабараторыю пасля правядзення міграцыйных праверак. У выніку ператрусаў яны забралі 65 скруткаў з невядомымі рэчывамі.

Снюс - від некурыльнага тытунёвага вырабу. Ён уяўляе сабой здробнены ўвільготнены тытунь, яго змяшчаюць паміж верхняй губой і дзясной на працяглы час. Са снежня 2015 года вытворчасць і продаж снюса забаронены заканадаўствам РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках