26 лiстапада 2024, aўторак, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская зорка Галівуду адзначае юбілей

1
Беларуская зорка Галівуду адзначае юбілей

Ейныя карані з Нясвіжа.

Сёння амерыканскай акторцы і спявачцы, лаўрэатцы прэмій BAFTA, "Тоні" і іншых спаўняецца 40 гадоў, піша smartpress.by.

Залічваць беларускай Скарлет Ёхансан можна адносна, але ж карані ёсць. Пра іх акторка аб'явіла ў 2012-м, на прэм'еры фільма «Мсціўцы». Яна з гонарам заявіла, што ейныя продкі - з Менска. Праўда, гісторыкі, якія адразу ўзяліся за справу, неўзабаве паправілі акторку. Як высветлілася, прадзед зоркі, шавец Іцхак Ходаш жыў у Нясвіжы, адкуль разам з жонкай Ханнай і перабраўся ў ЗША. Ужо ў Амерыцы ў пары нарадзілася дачка Дораці - бабуля Скарлет Ёхансан, з якой будучая зорка Галівуда ў дзяцінстве вельмі любіла гуляць у карты. А вось сваякі прадзеда, якія засталіся ў Нясвіжы, як заявіла сама Ёхансан, падчас Другой сусветнай загінулі ў Варшаўскім гета.

Дасягненні Скарлет Ёхансан на галівудскай ніве можна пералічваць доўга: намінантка 2 "Оскараў" і 5 "Залатых глобусаў", самая касавая кіназорка ў гісторыі (зборы фільмаў, у якіх яна ўдзельнічала, агулам склалі $14,3 млрд), самая высокааплатная актрыса 2018 і 2019 гадах… Ну і роля знакамітай «Чорнай удавы» у кінаўселенай Marvel: за 7 фільмаў кінафраншызы Скарлет зарабіла $95 млн.

Зусім нядаўна высветлілася, што Скарлет Ёхансан - даволі блізкая сваячка ... Майкла Дугласа. Аб гэтым Дугласу паведамілі экспэрты ў ДНК тэлеперадачы "У пошуках каранёў". Улічваючы, што ў ЗША ніякіх роднасных скрыжаванняў у іх няма, агульныя продкі, здаецца, жылі ў Беларусі. Хоць ад Нясвіжа да Чавусаў (радзімы дзеда Майкла Дугласа) - добрых 350 км.

На рахунку Ёхансан амаль 60 фільмаў (у тым ліку мультыплікацыйных), дзе яна грала галоўныя і другарадныя ролі, а таксама агучвала персанажаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках