Расейцы з Чабаксар прымусілі ўлады адмовіцца ад беларускіх аўтобусаў
12- 22.11.2024, 17:08
- 7,250
МАЗы ўвесь час гараць.
Мінскі аўтамабільны завод толькі пару тыдняў таму адрапартаваў аб намерах пастаўляць свае аўтобусы, якія пастаянна гараць, у раскйскую Чувашыю. Аднак, як высветлілася, слава аб самай незгаральнай тэхніцы дайшла нават да расейскай глыбінкі.
«Пасля шуміхі ў СМІ збянтэжаныя жыхары Чабаксар і іх наваколляў пачалі задаваць пытанні мясцовым уладам, слушна асцерагаючыся за сваю бяспеку. Пасля гэтага прэс-служба кіраўніка Чувашыі на афіцыйным рэсурсе паведаміла, што закупляць аўтобусы МАЗ не збіраюцца», - заўважыў чытач сайта Charter97.org.