Паўночнакарэйскія вайскоўцы ўжо на фронце ва Украіне
2- 22.11.2024, 17:45
- 9,770
Стала вядома, дзе іх размясцілі.
На адным з кірункаў фронту ва Украіне ўжо заўважаны вайскоўцы КНДР. Пра гэта сказаў камандзір зводнага падраздзялення 153-й асобнай механізаванай брыгады Назарый Кішак з пазыўным "Шэрыф" у эфіры тэлемарафону, піша unian.net.
«Бачым, што ўжо на нашым Харкаўскім кірунку ёсць вайскоўцы з КНДР», - адзначыў ён.
Паводле ягоных слоў, украінскім вайскоўцам вядома інфармацыя аб колькасці прыцягнутых да баявых дзеянняў паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, але ён яе не можа выдаваць.
«Бачу, што яны падзяляюцца на падраздзяленні, узмацняюць свае баявыя і на пярэдняй лініі ўжо робяць маленькія назапашванні», - сказаў Кішак. Ён не выключае, што вораг чакае пагаршэння надвор'я, каб пачаць штурмаваць.
Паводле ягоных слоў, супраціўнік мяняе сваю стратэгію - калі раней яны любілі ваяваць і штурмаваць пазіцыі больш летам, то зараз наадварот выбіраюць пагаршэнне надвор'я - моцны вецер і дождж, спадзяючыся, што Сілы абароны не будуць кантраляваць сітуацыю.