ЗША змянілі ядзерную стратэгію
7- 22.11.2024, 18:01
- 9,604
Следам за Пуціным.
ЗША надумалі скарэктаваць стратэгію ядзернага стрымлівання на фоне «эскалацыі ядзерных супраціўнікаў».
Пентагон падкрэсліў, што «шматлікія ядзерныя супраціўнікі кідаюць выклік бяспецы ЗША, іх супольнікам і партнёрам», таму спатрэбілася «карэктаванне» ядзернай стратэгіі, паведамляе «Голас Амерыкі».
Намеснік памочніка міністра абароны ў ядзернай палітыцы і палітыцы супрацьдзеяння зброі масавага знішчэння Рычард Джонсан растлумачыў, што гэта робіцца для здольнасці ядзернага стрымлівання "ў святле ўзмацнення ядзернага патэнцыялу Кітая і Расеі і адсутнасці пагадненняў аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі".
Ён удакладніў, што Мінабароны ў партнёрстве з Нацыянальнай управай ядзернай бяспекі ўжо прыняло меры для ўзмацнення ядзернага стрымлівання і гнуткасці, а таксама для змяншэння рызык.
«Каб быць гатовымі да 2030-х гадоў, нам трэба мадэрнізаваць нашыя ядзерныя сілы, камандаванне і кіраванне, а таксама інфраструктуру. Гэта дазволіць нам быць гнуткімі і прыстасоўвацца да з'яўлення новых выклікаў, пагрозаў, ці зменаў», - сказаў намеснік дырэктара ў стратэгічнай стабільнасці Аб'яднанага штаба Грант Шнайдэр.