BILD: Пуцін страціў здольнасць варушыць рукамі
36- 23.11.2024, 15:54
- 42,560
Новы сімптом хваробы ці страх?
На наступны дзень пасля ўдару міжкантынентальнай балістычнай ракетай па Дняпры Пуцін выступіў з відэазваротам, падчас якога ні разу не паварушыў рукамі ці пальцамі.
На гэтую цікавую дэталь звярнуў увагу эксперт BILD у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпке. Размова ўладара Крамля доўжылася 7 хвілінаў 45 секундаў. Рэпке адзначыў, што за ўвесь гэты час дыктатар не разу не паварушыў рукамі ці пальцамі, «яны былі нібыта прыклееныя да стала».
Аналітык акцэнтаваў, што раней падчас іншых зваротаў Пуцін часта жэстыкуляваў. Ён дапусціў, што на гэты раз гаворка ідзе пра відэамантаж, калі абезрухомленыя рукі «прымалявалі» да цела.
На думку Рэпке, гэта маглі зрабіць праз хваробу дыктатара ці каб схаваць ягонае хваляванне. Ён указаў, што ўжо на наступны дзень Пуцін удзельнічаў у нарадзе з кіраўніцтвам Мінабароны, дзе перабіраў пальцамі лісткі паперы з прамовай і часам жэстыкуляваў.
«Гэтыя кадры паказалі, што Пуцін пагражае ўсяму свету, а сам не можа ні разу паварушыць уласнымі рукамі», – рэзюмуе Рэпке.