У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі
1- 23.11.2024, 20:08
- 2,212
Праз галалёд.
Белгідрамет паведаміў, што ў нядзелю ў некаторых рэгіёнах краіны магчымы галалёд. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
У ноч на нядзелю ў Берасці і Гомелі тэмпература складзе ад -1 да -3 градусаў. У Віцебску, Горадні, Магілёве і Менску чакаецца -2, -4 градусы.
Удзень паветра прагрэецца да +1, +2. У Берасці і Горадні тэмпература можа дасягнуць +3 градусаў.
Галалёдзіца прагназуецца на большай частцы краіны, за выключэннем Горадні і Менска.