Галівудскае выратаванне: ВМС распавялі аб подзвігу ўкраінскіх марпехаў
3- 23.11.2024, 20:32
- 4,154
Яны бліскуча справіліся з задачай.
Бронегрупа 505 асобнага батальёна марской пяхоты паспяхова эвакуіравала параненых байцоў з пярэдняга краю поля бою.
Як паведамілі ў Вайскова-марскіх сілах УСУ, сітуацыя здавалася бязвыхаднай, але марпехі бліскуча справіліся з задачай. Пра гэта ВМС УС Украіны паведамілі на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".
"Гэта была звышскладаная аперацыя па некалькіх чынніках: на працягу ўсяго маршруту на аўта палявалі варожыя FPV, а дарогу кантралявала артылерыя суперніка", - гаворыцца ў паведамленні.
На відэа, якое абнародавалі вайскоўцы, можна ўбачыць як група эвакуацыі выязджае за параненымі байцамі, якія былі ў непасрэднай блізкасці ад ворага. Шлях да месца эвакуацыі праходзіць праз адкрытую мясцовасці, і маршрут кантралююць аператары дронаў. Гаворыцца, што марпехі пачынаюць вывозіць параненых, і ў гэты час вораг трапляе ў аўто, але марскіх пяхотнікаў гэта не спыніла.
Цягам усяго зваротнага шляху расейскія акупанты не пакідаюць спробаў знішчыць машыну эвакуацыі. Раскрыты такія дэталі інцыдэнту:
"Страціўшы тры колы, група працягвае рух... Машына эвакуацыі накіроўваецца ў месца, дзе параненым аказваюць дапамогу".