FT: Расея вярбуе еменскіх хусітаў на вайну супраць Украіны
5- 24.11.2024, 11:46
- 5,130
Мужчын прывезлі ў РФ па канале гандлю людзьмі
Расея вярбуе сотні еменскіх хусітаў на вайну супраць Украіны. Мужчын прывезлі ў РФ праз ценявую аперацыю па гандлі людзьмі.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
Еменскія навабранцы, якія ездзілі ў Расею, распавялі Financial Times, што ім абяцалі высокааплатную працу і нават расейскае грамадзянства. Калі яны прыехалі ў РФ, іх прымусова набралі ў расейскае войска і адправілі на лінію фронту ва Украіну.
Амерыканскія дыпламаты гавораць, што пагадненне паміж Крамлём і хусітамі - прыкмета таго, як далёка гатова зайсці Расея.
Са слоў аналітыкаў, нямногія хусіты прайшлі падрыхтоўку ў Расеі, нягледзячы на тое, што Емен - бедная краіна і добра падыходзіць для вярбоўкі наймітаў.
У кантрактах еменцаў, з якімі азнаёмілася FT, была пазначаная кампанія, заснаваная вядомым палітыкам-хусітам Абдулвалі Абдо Хасанам аль-Джабры. Рэгістрацыйныя дакументы паказваюць кампанію як тураператара і пастаўшчыка раздробнага медыцынскага абсталявання і фармацэўтычных прэпаратаў.
Паводле выдання, вярбоўка наймітаў пачалася яшчэ ў ліпені. Адзін з кантрактаў быў датаваны 3 ліпеня і падпісаны начальнікам цэнтра адбору кантрактнікаў у Ніжнім Ноўгарадзе.
FT перапісвалася з адным з наймітаў у Расеі. Ён выказаў меркаванне, што ўваходзіў у групу з блізу 200 еменцаў, якіх набралі ў расейскае войска ў верасні. Мужчына распавёў, што яго прывабілі ў Расею абяцаннямі аб прыбытковай працы ў сферы «бяспекі» і «інжынерыі».
Праз некалькі тыдняў на фронце ён уцёк разам з чатырма нядаўна прыбылымі еменцамі ў лесе ва Украіне. Са слоў найміта, адзін з мужчын спрабаваў скончыць жыццё самагубствам і быў дастаўлены ў лякарню.