25 снежня 2024, Серада, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус узяў за талію і вынес на лесвічную клетку супрацоўніцу АПВ, якая збіралася накласці арышт на кампутар

35
Беларус узяў за талію і вынес на лесвічную клетку супрацоўніцу АПВ, якая збіралася накласці арышт на кампутар
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Яе калега выклікала міліцыю.

У Менску вынеслі прысуд 33-гадоваму гараджаніну, якога абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвала службовыя абавязкі, піша агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру.

Увечары ў кватэру на вуліцу Убарэвіча, дзе пражывае мужчына, прыйшлі дзве супрацоўніцы аддзела прымусовага выканання (АПВ). Яны паказалі службовыя пасведчанні і паведамілі, што будуць правяраць маёмаснае становішча мужчыны, бо з 2019 года ён меў не выплачаныя штрафы.

Адна з супрацоўніц сабралася накласці арышт на кампутар, што вельмі абурыла нецвярозага гаспадара кватэры. Ён стаў выштурхоўваць жанчыну з пакоя, а пасля ўзяў за талію і вынес на лесвічную клетку. Яе калега выклікала міліцыю.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу на падставе ч.1 арт. 366 КК (Гвалт у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, у мэтах перашкоды законнай дзейнасці).

Суд прызнаў менчука вінаватым і прыгаварыў да 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках