У Менску закрыюць на два тыдні частку вуліцы Розы Люксембург
5- 24.11.2024, 13:28
- 2,190
Праз пагрозу бяспецы дарожнага руху.
У Менску на два тыдні забароняць для руху транспарту адцінак вуліцы Розы Люксембург. Адпаведная пастанова сталічных улад апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«У сувязі з пагрозай бяспекі дарожнага руху, у тым ліку жыццю і (або) здароўю грамадзян, уводзіцца часовая забарона руху транспартных сродкаў і самаходных машын па вуліцы Розы Люксембург ад будынка №183 да вуліцы Карпава з 00 гадзін 00 хвілін 29 лістапада да 00 гадзін 00 хвілін 15 снежня», - гаворыцца ў рашэнні Менгарвыканкама.
Пастанова набывае моц адразу пасля апублікавання.