Жыхар Індыі раптам ажыў за некалькі хвілін да ўласнай крэмацыі
12- 24.11.2024, 17:39
- 17,416
Сваякі неадкладна адвезлі яго назад у шпіталь.
Рахіташа Кумара, 25-гадовага жыхара індыйскага горада Джхунджхуну, у мінулы чацвер лекары мясцовай лякарні прызналі памерлым. У яго канстатавалі спыненне сэрца, піша The Times Of India.
Ускрыццё цела не праводзілі, і праз пару гадзін яго перадалі для пахавання.
Аднак, за некалькі секунд да крэмацыі на пахавальным вогнішчы Кумар раптам стаў падаваць прыкметы жыцця. Сваякі неадкладна адвезлі яго назад у шпіталь.
Раённы інспектар горада Рамаватар Міна паведаміў, лекары паказалі прычынай смерці дыхальную недастатковасць праз захворванне лёгкіх.
Адзначаецца, што халатнасць лекараў стала падставай для пачатку расследавання і адхілення ад працы траіх медработнікаў, у тым ліку галоўнага лекара шпіталя, да высвятлення абставін.
Кумар з верасня 2024 года знаходзіўся ў цэнтры для людзей з разумовымі парушэннямі.
На жаль, стан мужчыны ў шпіталі не палепшыўся, і ён усё ж памёр а 5 гадзіне раніцы ў пятніцу ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.