Да дома заснавальніка партыі ўлады Грузіі пратэстоўцы прынеслі валізкі
5- 24.11.2024, 19:11
- 6,744
ФОТАФАКТ.
Удзельніцы жаночага маршу прынеслі валізкі да рэзідэнцыі заснавальніка і ганаровага старшыні партыі ўлады Грузіі «Грузінская мара» Бідзіны Іванішвілі.
Пра гэта паведаміў партал SOVA.
Сярод надпісаў на валізках «Бідзіна, ідзі прэч! Я застаюся!», «Грузія без маці, бякой сумую», «Не – прымусовай эміграцыі», «Эміграцыя – гэта не выбар».
Раней яны сабраліся ля будынка гарадской рады Тбілісі і заявілі, што фальсіфікацыя парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка стане трыгерам да новай хвалі эміграцыі.
"Алігарх адыходзіць, а мы – застаёмся!",- было сказана на акцыі-пэрфомансе каля дома Іванішвілі.
"Іванішвілі прапануе нам адзінае выйсце — эміграцыю, але мы нікуды не пойдзем, і калі хтосьці павінен пакінуць гэтую краіну, то гэта Іванішвілі і ягоны алігархічны ўрад! Адзіны выхад з нявыкруткі, у якую Іванішвілі загнаў нашу краіну і наш родны дом – гэта рух за змены і рух да змен», – заявілі на акцыі пратэсту.
Нагадаем, грузінская апазіцыя анансавала вялікую акцыю пратэсту ў Тбілісі адначасова з першым пасяджэннем новага парламента, якое запланаванае на 25 лістапада.
Усе апазіцыйныя партыі адмовіліся прызнаваць вынікі парламенцкіх выбараў у кастрычніку і плануюць байкатаваць дзейнасць заканадаўчага органа.