Каманда Трампа шчыльна супрацоўнічае з Байдэнам, у тым ліку ў пытанні Украіны
10- 24.11.2024, 21:29
- 6,978
Дэталі.
Каманда абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа шчыльна супрацоўнічае з адміністрацыяй Джо Байдэнам, якая сыходзіць. У вайне ва Украіне і ў іншых важных пытаннях нацыянальнай бяспекі.
Пра гэта заявіў новы дарадца Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майкл Волц, паведамляе CNN.
У інтэрв'ю Fox News Sunday ён расказаў, што паразмаўляў з дарадцам Байдэна ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйкам Саліванам, каб пераканацца, што цяперашні Белы дом і пераходная каманда Трампа працуюць поплеч.
"Нашы апаненты там, якія думаюць, што гэты час магчымасцяў, што яны могуць нацкаваць адну адміністрацыю на другую, памыляюцца. Мы поплеч. Мы адная каманда са Злучанымі Штатамі ў гэтым пераходзе", - сказаў Волц.
Таксама ён заявіў, што Трамп "вельмі занепакоены эскалацыяй" вайны паміж Расеяй і Украінай. Таго канфлікту, які абраны прэзідэнт ЗША паабяцаў скончыць у першы ж дзень свайго прэзідэнцтва, не ўдакладніўшы, як менавіта ён гэта зробіць.
CNN піша, што Волц, мяркуючы з усяго, ухваліў пастанову Байдэна дазволіць Украіне выкарыстоўваць супрацьпяхотныя міны, сказаўшы, што новая зброя можа дапамагчы “ўмацаваць лініі” і “спыніць расейскія поспехі”.
Ён таксама заявіў, што Трамп па-ранейшаму засяроджаны на правядзенні перамоў аб спыненні вайны.
Выданне нагадвае, што новы дарадца ў нацыянальнай бяспецы, які ў пятніцу далучыўся да сустрэчы Трампа з Генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ ў Мар-а-Лага, заявіў, што еўрапейскія супольнікі “несумненна будуць ключавой часткай” усякага мірнага пагаднення, якое пакладзе канец канфлікту.