25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі працягваецца акцыя пратэсту перад парламентам

У Тбілісі працягваецца акцыя пратэсту перад парламентам

Пратэстоўцы правялі ноч у намётах на праспекце Руставелі напярэдадні першага пасяджэння парламента.

У Тбілісі, перад парламентам Грузіі, працягваецца акцыя пратэсту супраць вынікаў парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 26 кастрычніка. Некалькі дзясяткаў чалавек правялі ноч у намётах на праспекце Руставелі. Каб сагрэцца, яны распальвалі вогнішчы, піша “Нямецкая хваля” са спасылкай на мясцовыя СМІ.

"Дэманстранты чакаюць дэпутатаў. Да іх далучылася частка студэнтаў з Батумі”, - паведамляе выданне “Грузія Online”. З назіранняў журналістаў, абстаноўка перад парламентам Грузіі раніцай 25 лістапада заставалася спакойнай. Паліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі.

25 лістапада павінна адбыцца першае пасяджэнне парламента новага склікання, на якім будзе абраны старшыня заканадаўчага органа, а таксама зацверджаны прэм'ер-міністр і ўрад Грузіі. На пасаду спікера будзе вылучана кандыдатура Шалвы Папуашвілі, які раней займаў гэтую пасаду, а на пасаду прэм'ер-міністра - Іраклія Кабахідзэ.

Новы ўрад Грузіі

Кабахідзэ 25 лістапада на брыфінгу прадставіў склад свайго ўрада. Парламент новага склікання павінен абвясціць яму вотум даверу на першым пасяджэнні. У новым кабінеце тры новыя міністры: на пасаду кіраўніка МЗС прапанаваная Мая Бачарышвілі, якая займала раней пасаду старшыні Камітэта ў замежных справах, міністрам юстыцыі прапануецца прызначыць Анры Аханашвілі, які быў старшынём юрыдычнага камітэта парламента. На пасаду міністра сельскай гаспадаркі прадстаўлены Давід Сангулашвілі, які займаў раней пасаду кіраўніка парламенцкага камітэта. У найбліжэйшыя гадзіны дэпутаты павінны абвясціць вотум даверу новаму ўраду Грузіі на чале з Іракліем Кабахідзэ.

Пазоў прэзідэнта Грузіі ў Канстытуцыйны суд

Раней Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая адкрыта падтрымлівае апазіцыю, падала пазоў у Канстытуцыйны суд краіны з патрабаваннем не прызнаваць вынікі галасавання 26 кастрычніка.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежнай палітыцы і бяспецы Жазэп Барэль заявіў, што Еўразвяз хацеў бы накіраваць у Грузію місію для расследавання магчымых парушэнняў на выбарах. Заходнія сацыёлагі адзначаюць, што афіцыйныя вынікі выбараў вельмі моцна адрозніваюцца з вынікамі апытанняў, а таму яны відавочна сфальсіфікаваныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках