УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS па аэрадроме пад Курскам
13- 25.11.2024, 14:20
- 13,294
У атацы ўдзельнічалі і дроны.
Сілы абароны Украіны ўначы 25 лістапада атакавалі ракетамі ATACMS вайсковы аэрадром “Халіна" ў Курскай вобласці РФ, параненыя двое акупантаў, піша расейскі Telegram-канал Astra.
Са звестак СМІ, Курскую вобласць уночы атакавалі сем ракет і 12 дронаў. Як мінімум адна ракета ATACMS трапіла ў аэрадром. Ступень пашкоджання інфраструктуры пакуль невядомая.
Параненыя акупанты шпіталізаваныя.
Астатнія ракеты і БПЛА, са звестак суполак, збівалі ў раёнах Курска, Курчатава і іншых населеных пунктаў Курскай вобласці.