Дзе знаходзіцца самы дарагі дом у Беларусі, які купілі ў кастрычніку
- 25.11.2024, 14:55
- 3,558
Ён каштаваў пакупніку 313 тысяч даляраў.
Самы дарагі дом, прададзены ў кастрычніку 2024 года, знаходзіцца ў прэстыжным прадмесці Менска. Ён каштаваў пакупніку 313 тысяч даляраў, піша Realt.
Двухузроўневая камяніца знаходзіцца ў адным з самых прэстыжных прадмесцяў Менска — у вёсцы Тарасава.
Дому пяць гадоў, агульная плошча складае 232 квадратныя метры. На пляцы на 15 сотак размешчаны яшчэ два гаражы. А каштаваў ён пакупніку 313 тысяч даляраў.