Пуцінская звычка
1- Аляксандр Няўзораў
- 25.11.2024, 15:03
- 5,632
У расейцаў дадасца прычын для гонару сваім начальнікам.
Агенцтва Bloomberg атрымала справаздачу дырэкцыі Нацыянальнай выведкі ЗША аб забойствах палітычных супраціўнікаў Пуціна за мяжой. На запыт журналіста Bloomberg справаздача была часткова рассакрэчаная. У дакуменце пералічваецца шэраг падобных забойстваў, якія адбыліся з 2006 года. Выведка мяркуе, што яны былі ўчыненыя расейскімі спецслужбамі і санкцыянаваныя асабіста Пуціным.
Увесь спіс поспехаў Пуціна - гэта пералік беспакараных злачынстваў і ўрачыстасці садызму.
Зрэшты, Расеі падабаецца мець прэзідэнтам забойцу-шаленца, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Сёння ў расейцаў дадасца прычын для гонару сваім начальнікам: выведка ЗША рассакрэціла частку спісу асоб, забітых на загад Пуціна за межамі Расеі.
Іх шмат.
Не ўсе аперацыі былі паспяховыя. Часам ахвяры пуцінскіх капрызаў выжывалі або станавіліся інвалідамі.
Адметна тое, што большая частка смерцяў - зусім бессэнсоўная. Людзей забівалі проста, каб даставіць задавальненне дыктатару або выканаць ягоны капрыз.
Ніякай небяспекі яны не неслі.
Смерці або калецтва Перапялічнага, Літвіненкі, Юшчанкі, Скрыпалёў і іншыя - не развязалі «ніякіх пытанняў», а былі толькі вынікам пуцінскай «звычкі забіваць».
Аляксандр Няўзораў, Telegram