З расейскім самалётам, які загарэўся ў Турцыі, раней адбыліся 15 авіяінцыдэнтаў
4- 25.11.2024, 19:23
- 3,000
Тры з іх –– увосень.
На борце самалёта Sukhoi Superjet 100 (SSJ) расейскай авіякампаніі «Азімут», які выконваў рэйс з Сочы і які загарэўся пасля прызямлення ў аэрапорце турэцкага горада Анталья, за апошнія 3,5 гады адбыліся 15 авіяздарэнняў, тры з іх — увосень. На гэта ў панядзелак, 25 лістапада, звярнула ўвагу "Агентство. Новости”.
Самалёт з нумарам RA-89085 увялі ў эксплуатацыю ў лютым 2017 года. З сакавіка 2021 года Telegram-каналы Aviaincident і “Авіятаршчына” паведамілі пра 15 інцыдэнтаў з лайнерам.
Так, 7 верасня машыну з узлётнай паласы вярнулі на стаянку з тэхнічных прычын, 28 верасня самалёт спыніў узлёт праз падвышаную вібрацыю рухавіка, 16 кастрычніка SSJ пашкодзіў створкі шасі пры вымушанай пасадцы праз адмову гідрасістэмы.
Паводле інфармацыі авіякампаніі, Superjet 24 лістапада загарэўся пасля жорсткай пасадкі ў неспрыяльных метэаўмовах пры моцным дажджы і ветры.
Пажар быў патушаны, 89 пасажыраў і шэсць чальцоў экіпажа былі эвакуяваныя, пацярпелых не было.
Паводле версіі авіяблогаў, пры прызямленні назіралася “казленне" - адскок ад паласы, у выніку стойка шасі прадушыла паліўны бак, загарэўся левы рухавік.