Зяленскі правёў Стаўку
7- 25.11.2024, 20:06
- 2,548
Што абмяркоўвалі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак, 25 лістапада, правёў Стаўку вярхоўнага галоўнага камандзіра. Тэмай было аднаўленне інфраструктуры Украіны пасля нападу 17 лістапада.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал прэзідэнта Украіны.
Паводле словаў Зяленскага, на Стаўцы ён заслухаў даклад ад прадстаўнікоў Міністэрства энэргетыкі, «Нафтагаза» і ўсіх ключавых удзельнікаў галіны.
«Гаварылі пра ход аднаўлення пасля расейскіх абстрэлаў 17 лістапада і далейшую абарону ўсіх крытычных аб'ектаў», – расказаў Зяленскі.
Ён таксама расказаў, што абмяркоўвалася пытанне газавай інфраструктуры і генерацыі – атамнай, гідра- і цеплавой. Было абмеркаванае пытанне, каб павялічыць магчымасці для імпарту электраэнэргіі ва Украіну.
«Быў даклад Паветраных сілаў пра прыкрыццё аб'ектаў крытычнай інфраструктуры з неба. Мы бярэм самы эфектыўны досвед эшаланавання сродкаў СПА і распаўсюджваем яго на іншыя рэгіёны», – напісаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што на Стаўцы быў таксама даклад Міністэрства абароны датычна кантрактавання і авансавання для ўкраінскіх вытворцаў зброі, снарадаў, ракетаў, дронаў.