У Менску паказалі, як будуць выглядаць галоўныя навагоднія лакацыі горада
- 25.11.2024, 21:40
- 1,088
Цэнтр і раённыя пляцоўкі сталіцы ўпрыгожаць 27 прыгожых навагодніх ялінак.
Сёлета цэнтр і раённыя пляцоўкі Менска ўпрыгожаць 27 прыгожых навагодніх ялінак. Як будуць выглядаць лакацыі, дзяржагенцтву «Менск-Навіны» расказалі на прадпрыемстве «Менскрэклама».
Галоўная ялінка краіны на Кастрычніцкай плошчы будзе ў чырвона-залатым дэкоры і з упрыгожаннем у выглядзе пікселяў. Каля падножжа з'явіцца сядзіба Дзеда Мароза і Снягуркі.
Такую самую каляровую гаму выбралі і для святочнага дрэва на плошчы Незалежнасці.
– У гэтых колерах будуць як цацкі, так і зусім новыя ўпрыгожванні ручной працы – фантазійныя зоркі з істужачным шлейфам, якія ўпрыгожаць пухнатыя яловыя лапы. Асобным упрыгожаннем стане агароджа ля самай асновы – стылізаваная хатка, якая сама сабой з'яўляецца эфектнай фотазонай, – паведаміла кіраўніца аддзела дызайну «Менскрэкламы» Таццяна Бугаркова.
Тут жа, на плошчы Незалежнасці, пабудуюць дзве аркі, апраўленыя яловымі галінамі і рознакаляровымі шарамі, і паставяць аб'ёмныя фігуры ў выглядзе падарункаў вышынёй больш за 2 метры.
Навагодняе дрэва ля Белдзяржцырка ўпрыгожаць шары і фрэзераваныя цацкі – сняжынкі ўсіх формаў і памераў. Новай ідэяй падсветкі стануць чатыры яркія каркасныя ялінкі з эфектам бясконцага люстэрка.
Бясконцае люстэрка скарысталі і ў аздабленні плошчы Дзяржаўнага сцяга. Толькі тут яно скарыстанае ў рознакаляровых габарытных шарах.
Елка каля Белдзяржфілармоніі будзе ў залатых адценнях з сінімі і глянцава-зялёнымі цацкамі. Тут размесцяцца і дзве новыя светлавыя фотазоны.
Елку на Камароўскім рынку дапоўняць дзве светлавыя тумбы жаданняў, кожная вышынёй 2,5 метра.
Каля Менскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце – не толькі ялінка, але і фотазона з паравозікам.
А на фасадзе ратушы размесцяцца стылізаваныя гадзіннікі, чые стрэлкі застылі «за 5 хвілінаў да Новага года». Дадаткам стануць шкляныя піларсы з навагоднім дэкорам унутры.
На пляцоўцы каля Палаца спорту з'явяцца светлавы шацёр і «Калейдаскоп жаданняў». Графічная канцэпцыя зробленая ў адценнях сіняга, срэбнага і ружовага колераў.
Акрамя таго, сёлета апоры асвятлення галоўных транспартных магістраляў сталіцы ўпрыгожаць новыя каркасныя залатыя ялінкі.
Заводскі раён:
Заводскі раён:
«Чыжоўка-Арэна», Ташкенцкая, 19;
універмаг «Беларусь», вул. Жылуновіча, 4.
Ленінскі раён:
Менскі гарадскі палац культуры, вул. Маякоўскага, 129;
пляцоўка каля кінатэатра «Салют».
Маскоўскі раён:
пл. Незалежнасці;
парк імя М. Паўлава;
вул. М. Арды;
сквер «Палянка».
Кастрычніцкі раён:
жылы раён Сокал;
вул. Асаналіева.
Партызанскі раён:
Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага;
Беларускі дзяржаўны цырк, пр. Незалежнасці, 32;
вул. Сталетава, 1.
Першамайскі раён:
сквер на вул. Каліноўскага;
пляцоўка перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, пр. Незалежнасці, 116;
вул. Русіянава,
Савецкі раён:
пляцоўка перад Камароўскім рынкам, вул. В. Харужай, 8;
Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці,
Фрунзенскі раён:
Лядовы палац, вул. Прытыцкага, 27;
вул. Лабанка, 94;
парк імя Уга Чавеса.
Цэнтральны раён:
Кастрычніцкая плошча;
плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;
пляцоўка каля Палаца спорту, пр. Пераможцаў, 4;
«Менск-Арэна», пр. Пераможцаў, 111;
Палац мастацкай гімнастыкі, пр. Пераможцаў, 112;
Менскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41.