26 лiстапада 2024, aўторак, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Абхазіі заклікаюць забраць зямлю, выдадзеную Лукашэнку

9
У Абхазіі заклікаюць забраць зямлю, выдадзеную Лукашэнку
Пяцізоркавы гатэльна-курортны комплекс, які Лукашэнка плануе пабудаваць у Абхазіі

Дыктатар атрымаў ад былога кіраўніка "рэспублікі" добры пляц.

У акупаванай Абхазіі, дзе ў выніку народнага паўстання пасаду пакінуў “прэзідэнт” Аслан Бжанія, здарыўся скандал.

У Сеціва патрапілі дакументы, у якіх пазначана, што Лукашэнка плануе пабудаваць у Абхазіі для сваёй сям'і пяцізоркавы гатэльна-курортны комплекс на 300 нумароў з медыцынскім спа-корпусам і гразевымі крыніцамі.

Таксама плануецца размясціць тры рэстарацыі, крыты і адкрыты басейны, дзіцячую зону з воднымі горкамі, рэкрэацыйную зону са спартыўнымі пляцоўкамі і 8 асобных віп-дамкоў. Побач з комплексам плануюць пабудаваць як мінімум два прычалы. Адзін з якіх будзе для віп-яхтаў.

"Дарэчы, калі інвестыцыйнае пагадненне плануюць адклікаць, то было б нядрэнна, каб праверылі законнасць маніпуляцый з ачамчырскай сядзібай Лукашэнкі", – піша Telegram-канал "Абхазія-Цэнтр".

Адзначым, пратэсты ў акупаванай Абхазіі пачаліся праз праект інвестыцыйнай дамовы з РФ, які выдае зямельныя надзелы расейскім кампаніям. На гэтым фоне асабліва востра выглядаюць навіны аб зямельных інтарэсах Лукашэнкі ў гэтай квазі-рэспубліцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках