Дзе знаходзіцца самы дарагі дом, які купілі ў кастрычніку па-за Менскай вобласцю
2- 26.11.2024, 11:12
- 1,966
Каштаваў ён пакупніку 163 тысячы даляраў.
Самы дарагі дом, прададзены ў кастрычніку 2024 года за межамі Меншчыны, знаходзіцца ў Віцебскай вобласці, піша Realt.
Трохузроўневая камяніца знаходзіцца ў прыватным сектары Віцебска недалёка ад ракі Віцьба.
Агульная плошча дома складае 181 квадратны метр. У доме гасцёўня-сталовая, асобная кузня, зашклёны балкон з выхадам на тэрасу, 3 спальныя пакоі. Акрамя гэтага, на цокальным паверсе размешчаны прасторны більярдавы пакой.
Дом быў пабудаваны ў 2007 годзе на пляцы 12 сотак. Абышоўся ён пакупніку на 163 тысячы даляраў.