Пратэстоўцы ўварваліся ў сталіцу Пакістана, дзе знаходзіцца Лукашэнка
59- 26.11.2024, 13:08
- 28,576
Ідуць сутыкненні з сілавікамі.
Прыхільнікі экс-прэм'ера Імрана Хана ўвайшлі ў сталіцу Пакістана Ісламабад, нягледзячы на заслоны паліцыянтаў 26 лістапада, паведамляе TRT World.
Улады абвясцілі рэжым НС пасля таго, як былы прэм'ер-міністр Пакістана заклікаў да маршу на парламент краіны і сядзячага страйка з патрабаваннем вызваліць яго з турмы. Уезды ў горад цяпер перацятыя.
Сталіца была закрытая з вечара суботы, мабільны інтэрнэт адключаны, больш за 20 000 паліцыянтаў пазапаўнялі вуліцы, многія з іх узброеныя шчытамі і дубінкамі.
Паведамляецца, што раніцай 26 лістапада паліцыянты выкарысталі гумовыя кулі і слёзацечны газ супраць пратэстоўцаў.
Марш, арганізаваны на заклік Імаран Хана, узначаліў галоўны міністр правінцыі Хайбер-Пахтунхва Алі Амін Гандапур, які з'яўляецца адным з ключавых паплечнікаў гэтага палітыка. Таксама з ім ідзе трэцяя жонка зняволенага палітыка Бушра Бібі.
Адзначым, у сталіцы Пакістана з візітам знаходзіцца Лукашэнка.