Экс-кіраўніца МЗС Аўстрыі, якая вытанцоўвала з Пуціным, будзе выкладаць у Разані
11- 26.11.2024, 15:28
- 4,696
Кнайсль ужо наведала ўніверсітэт.
Cкандальная экс-кіраўніца МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль пачне выкладаць у ВНУ ў глыбінцы краіны-агрэсаркі РФ — Разанскім дзяржаўным універсітэце.
Пра гэта паведаміў в.а. рэктара дадзенай ВНУ Дзмітрый Бокаў у сваім Telegram-канале.
Ён апублікаваў фота з Кнайсль і расказаў, што тая ўжо наведала ўніверсітэт, і паабяцаў расказаць падрабязнасці пазней.
Карын Кнайсль займала пасаду кіраўніка МЗС Аўстрыі з 18 снежня 2017 года да 3 чэрвеня 2019 года.
У жніўні 2018 года здарыўся міжнародны скандал, калі стала вядома, што на вяселлі Кнайсль прысутнічаў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін.