27 лiстапада 2024, Серада, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі пачуліся выбухі: ідзе атака на аэрадромы «Бельбек» і «Сакі»

У Севастопалі пачуліся выбухі: ідзе атака на аэрадромы «Бельбек» і «Сакі»

Паведамляецца аб камбінаваным удары дронаў, ракет "Нептун" і С-200.

У часова акупаваным Крыме раніцай 27 лістапада раздаліся выбухі. Мясцовыя паведамляюць аб рабоце расейскай СПА і нападзе дронаў і ракет.

Пад ударам, магчыма, вайсковыя аэрадромы “Бельбек” і “Сакі” Падрабязнасці паведамляе Telegram-канал “Крымскі вецер”, працу СПА пацвердзіў гаўляйтэр часова акупаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў.

Пра тое, што ў Севастопалі чуваць выбухі, стала вядома а 09.30 паводле менскага часу.

“З аэрадрома Бельбек і з раёна Інкермана страляе расейскае ПВА, паведамляюць падпісчыкі. Ці збітыя цэлі, невядома”, – адзначыў “Крымскі вецер”.

Таксама жыхары Севастопаля сцвярджаюць, што чулі гукі БПЛА над паўночнай часткай Севастопаля.

Акрамя таго, як пішуць мясцовыя Telegram-каналы, нібыта Сілы абароны Украіны наносяць камбінаваны ўдар з выкарыстаннем групы БПЛА, ракет "Нептун" і ракет С-200.

Расейскія паблікі паведамляюць, што "над морам ад Тарханкута да Севастопаля" фіксуюцца "ад 4-х дзясяткаў БпЛА".

Таксама расейскія СМІ сцвярджаюць, што небяспека дронавага нападу існуе для Бельбека, Качы, Севастопаля, Сак, Новафёдараўкі і Сімферопаля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках