У Пакістане паказалі лядашчага Лукашэнку
44- 27.11.2024, 11:45
- 27,830
СМІ не асабліва выбіралі ракурс для здымак.
Падчас візіту ў Пакістан Аляксандра Лукашэнку мясцовыя СМІ не асабліва выбіралі ракурс для здымак беларускага дыктатара.
Яго прыкметная кульгавасць, няўпэўненыя крокі і празмернае атлусценне выклікаюць новыя пытанні аб стане ягонага здароўя.
Такія візуальныя дэталі могуць сур'ёзна паўплываць на імідж беларускага рэжыму, падкрэсліваючы ягоную ўразлівасць.
Нагадаем, што візіт Лукашэнкі ў Пакістан супаў з масавымі пратэстамі. Учора пратэстоўцы ўвайшлі ў сталіцу Пакістана Ісламабад, нягледзячы на заслоны паліцыянтаў.