У Баранавічах 28 чалавек выселілі з жылля
7- 27.11.2024, 12:28
- 4,002
Не плацілі за камунальныя паслугі.
У Баранавічах падлічылі завінавачанасць за камунальныя паслугі — і атрымалася 950 тысяч рублёў (у краіне — амаль 320 мільёнаў). 28 чалавек ужо выселілі з жылля (высяленні адбываюцца і ў іншых гарадах), паведамляе «Еўрарадыё».
878 абанентаў у горадзе былі адключаныя ад камунальных паслуг. Як адзначае выданне, з некаторых злосных неплацельшчыкаў спаганяць грошы спрабуюць у судовым парадку. На спагнанне запазычанасці аформлена 1792 “выканаўчых папер", 85 заяў накіравалі ў суд. У суд на высяленне падалі яшчэ 30 позваў.
Гэтай восенню стала вядома, што ў Менску больш за дзесяць з паловай тысяч кватэр апынуліся без святла і вады. Прычына - запазычанасць у аплаце жыллёва-камунальных паслуг.