27 лiстапада 2024, Серада, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бундэсверы абвінавацілі Расею ў катастрофе самалёта DHL у Літве

11
У бундэсверы абвінавацілі Расею ў катастрофе самалёта DHL у Літве

Такая сітуацыя ўжо была.

Катастрофа грузавога самалёта DHL у Літве можа быць свайго кшталту выпрабаваннем з боку Расеі для “выяўлення слабых месцаў", заявіў генеральны інспектар Бундэсвера Карстэн Броер у эфіры ARD, ягоныя словы падае газета Die Welt.

"Мы ўжо сутыкаліся з падобнай сітуацыяй гэтым летам, і цяпер адбыўся выпадак, які неяк ўпісваецца ў гэтую мадэль”, — сказаў інспектар. З ягоных слоў, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін стварае сітуацыю, “якая ўжо не зусім мір, але яшчэ і не вайна", каб праверыць, наколькі далёка ён можа зайсці.

Boeing 737-800 кампаніі DHL разбіўся ў мінулы панядзелак недалёка ад аэрапорта Вільні. На борце знаходзіліся чатыры чалавекі - два пілоты і два пасажыры. У выніку катастрофы загінуў адзін чалавек. Паветранае судна ўпала недалёка ад шматкватэрнага дома.

Раней крыніцы the New York Times папярэджвалі, што Расея можа арганізаваць вялікую колькасць дыверсій у Еўропе і ажыццявіць атакі на вайсковыя базы ЗША і іх хаўруснікаў у адказ на дазвол Украіне біць дальнабойнай Заходняй зброяй па расейскай тэрыторыі.

Да гэтага на складах кампаніі DHL у Вялікабрытаніі і Нямеччыне адбываліся ўзгаранні электрамасажораў з лёгкаўзгаральным рэчывам на аснове магнію ўнутры. Адзін з пажараў адбыўся ў аэрапорце Лейпцыга. Крыніцы The Wall Street Journal (WSJ) у заходніх выведвальных службах звязвалі гэтыя інцыдэнты з дзеяннямі галоўнай выведвальнай управы (ГРУ) Мінабароны РФ, якая, на іх думку, рыхтавала дыверсіі ў ЕЗ.

Пры гэтым суразмоўцы WSJ адзначалі, што калі адна з дыверсій расейскай спецслужбы прывядзе да авіякатастрофы, гэта можа справакаваць сур'ёзную эскалацыю канфлікту паміж Расеяй і Захадам. Яны таксама прызнаваліся, што ў іх няма звестак, ці ўзгодненыя аперацыі ГУВ з Крамлём.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках