СМІ: У сталіцы Пакістана, дзе знаходзіцца Лукашэнка, пачалася калатнеча
17- 27.11.2024, 15:18
- 13,346
Ёсць загінулыя.
Дыктатар Лукашэнка апынуўся ў эпіцэнтры масавых пратэстаў у сталіцы Пакістана, дзе ён знаходзіцца з візітам. Учора сітуацыя значна абвастрылася.
Тысячы пратэстоўцаў уварваліся ў сталіцу Пакістана Ісламабад і патрабуюць вызваліць з турмы экс-прэм'ера Імрана Хана, кіраўніка партыі “Рух За справядлівасць” PTI.
Паліцыя выкарыстала супраць іх сілу, пачаліся сутыкненні, якія мясцовыя СМІ назвалі калатнечай. Паводле інфармацыі выдання ARA News, затрыманыя блізу 450 чалавек.
Апазіцыйная партыя “Руху За справядлівасць" заявіла пра восем загінулых падчас пратэстаў.
یہ پچھلے چار سے پانچ گھنٹوں کی تمام ویڈیوز ایک ساتھ اس ویڈیو میں اکٹھی کر دی ہیں۔
— Arslan Baloch (@balochi5252) November 26, 2024
اس دوران ورکرز کو شہید کیا گیا pic.twitter.com/SixlloFgjy