Еўрапарламент зацвердзіў новы склад Еўракамісіі
4- 27.11.2024, 15:22
- 1,378
Яе ўзначаліла прэзідэнтка Урсула фон дэр Ляен.
Еўрапейскі парламент зацвердзіў новы склад Еўрапейскай камісіі. Яе ўзначальвае прэзідэнтка Урсула фон дэр Ляен.
Пра гэта паведамляе Еўрапарламент у X (Twitter).
"Сёння Еўрапейскі парламент прагаласаваў за новую калегію камісараў, якая будзе прапаноўваць палітыку ЕЗ на наступныя пяць гадоў", - гаворыцца ў паведамленні.
За новы склад Еўракамісіі прагаласавалі 370 дэпутатаў, супраць-282, яшчэ 36 еўрапейскіх дэпутатаў устрымаліся.
Нагадаем, кожная з краін-удзельніц ЕЗ вылучае па адным еўракамісары ў склад Еўракамісіі. Выключэннем з'яўляецца нямеччына, паколькі гэтую краіну прадстаўляе прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Кандыдатуру фон дэр Ляен на гэтую пасаду падтрымала Еўрапейская рада і зацвердзіў Еўрапарламент у ліпені гэтага года пасля выбараў.
Акрамя прэзідэнта, у склад Еўракамісіі ўвайшлі 26 камісараў. У верасні Урсула фон дэр Ляен прадставіла новы склад Еўракамісіі.
Да прыкладу, прадстаўніца Эстоніі Кая Калас была прызначаная на пасаду галоўнай дыпламаткі ЕЗ. Літовец Андрус Кубілюс заняў пасаду еўракамісара ў абароне і космасе, а прадстаўніца Славеніі Марта Кос - еўракамісаркі ў пытаннях пашырэння.
Еўрапарламент цягам некалькіх тыдняў не мог зацвердзіць кандыдатуры сямі еўракамісараў. Аднак спрэчкі ўдалося развязаць.