27 лiстапада 2024, Серада, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Індыя будзе незадаволеная Лукашэнкам

8
Палітолаг: Індыя будзе незадаволеная Лукашэнкам

І зробіць свае высновы.

Лукашэнка знаходзіцца ў сталіцы Пакістана, ахопленай пратэстамі. Вядома, што Менскі завод колавых цягачоў пастаўляў Ісламабаду шасі для ракетных комплексаў, за што трапіў пад санкцыі ЗША. Ці можа гэтым разам гаворка весціся аб зброі для Пакістана? Як на такія кантакты адрэагуе Індыя, якая знаходзіцца ў канфлікце з Ісламабадам? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам Уладзімірам Цыбулькам:

- Асноўны прадмет гандлю, наколькі я разумею, трактары. Мяркуючы з заяў міністра эканомікі Беларусі, тавараабарачэнне вельмі сімвалічнае – 17 мільёнаў даляраў. Гэта смешныя сумы.

Думаю, гандаль паміж дзвюма краінамі – гэта вузкія сегменты дэталяў або для трактароў, або для сельгастэхнікі, або для вайсковай тэхнікі. Вядома, што Пакістан робіць стаўку на Кітай у сваіх вайсковых тэхналогіях. Пакістан – вялікі партнёр Пекіна. Думаю, гэты візіт у рамках вялікага кітайскага партнёрства, а не прамыя кантакты Менска і Ісламабада.

Такі візіт дакладна будзе пачуты ў Нью-Дэлі, Індыя зробіць свае высновы. Зразумела, што Пакістан і так партнёр Кітая. Калі Лукашэнка разлічвае на гандаль з Індыяй, то могуць быць праблемы.

Не выключаю, што Лукашэнка можа падзявацца на рамонт пакістанскай тэхнікі і яе мадэрнізацыю. Хоць, думаю, кітайцы, так проста не аддадуць гэты рынак.

Для Пакістана Беларусь – нязначны партнёр. Разумею, што Лукашэнка хоча пашыраць свае рынкі збыту, але, думаю, гэта імітацыя бурнай дзейнасці, а не праца на вынік і эканамічны імпульс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках