Расейскі рубель сарваўся ў штопар
30- 27.11.2024, 16:12
- 20,872
І абнаўляе антырэкорд за антырэкордам.
Расейскі валютны рынак працягвае пікіраваць, чацвёрты дзень запар абнаўляючы мінімумы з першых тыдняў уварвання ва Украіну.
У сераду, 27 лістапада, курс даляра на форэксе падскочыў амаль на 5% і ўпершыню з сакавіка 2022 года перавысіў 113 рублёў.
Еўра дасягнуў адзнакі 119 рублёў, таксама рэкорднай за апошнія паўтара гады.
Юань на Маскоўскай біржы падскочыў на 1,8% і ўшчыльную падышоў да ўзроўню 15 рублёў.
Услед за расейскім рублём падае і беларускі. Даляр падаражэў на 1,74% - да 3,533 рубля. Апошні раз даляр устанаўліваў гістарычны максімум учора, 26 лістапада.