Стала вядома, на колькі беларусам абыдзецца набыццё навагодняй ялінкі
2- 27.11.2024, 20:15
- 1,936
Старт елачных продажаў пазначаны арыентавальна на 18 снежня.
Напярэдадні навагодніх святаў у МАРГ расказалі пра чаканы кошт елак, карнавальных строяў і салодкіх падарункаў.
Старт елачных продажаў у Беларусі пазначаны арыентавальна на 18 снежня. Спачатку прадаваць зялёныя сімвалы Новага года пачнуць у Берасцейскай вобласці, потым – і ў астатніх рэгіёнах.
Усяго ж у краіне будзе працаваць блізу 590 ёлачных кірмашоў.
Прыкладныя раздробныя кошты елак:
да 50 см – Br5
да 1 м – Br13
да 2 м – Br16
да 3 м – Br23.
«Кошт жа елак у кадцы стартуе ад Br28, букеты з галінак заважаць мінімум на Br4», – расказала кіраўніца ўправы арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.
Штучныя хваёвыя нашмат даражэйшыя: імітацыя невялікага дрэва вышынёй да метра можа абысціся ад Br6 да Br200, а кошт пяціметровай ялінкі можа даходзіць да некалькіх сотняў рублёў, указалі прадстаўнікі МАРГ.
Строі для карнавалу можна набыць мінімум за Br11, верхняя планка кошту – на ўзроўні Br380.
Сярэднія кошты салодкіх падарункаў чакаюцца ў дыяпазоне ад Br9,5 да Br100. Кошт шампанскага – ад Br8 да Br20.