Зямлю накрые магнітная бура
4- 27.11.2024, 20:31
- 3,036
Яна задоўжыцца на два дні.
Сонца ўступіла ў максімальную фазу сваёй актыўнасці, таму ўсё часцей выкідвае выбліскі, якія суправаджаюцца каранальнымі выкідамі масы (КВМ). Яны, у сваю чаргу, выклікаюць магнітныя буры на Зямлі, якія ў апошні час накрываюць планету ўсё гусцей.
Так, чарговая з іх накрые нашу планету 28 лістапада. Паводле звестак сайта SpaceWeather, яе выкліча КВМ, які ляціць у кірунку да Зямлі. Ён звязаны з магнітнай ніткай, якую выпусціла сонечная пляма 3901 25 лістапада. Разам з тым рэсурс адзначае, што КВМ можа прайсці на поўдзень ад Зямлі, не закрануўшы планету.
Паводле звестак партала Meteoagent, магнітная бура задоўжыцца на два дні, пры гэтым, яна будзе ўзмацняцца. Калі 28 лістапада К-індэкс перавысіць 5, то 29 лістапада – К-індэкс перавысіць 6.