У Крыме абвяшчалі трывогу
- 27.11.2024, 21:22
- 2,510
Расейцы заявілі пра выбухі ў Севастопалі і Саках.
Увечары 27 лістапада ў Крыме прагрымелі выбухі. Расейцы заявілі пра ракетны напад на паўвостраў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на акупацыйнага «губернатара» Севастопаля Міхаіла Разважаева і Telegram-канал «Крымскі вецер».
Паводле словаў Разважаева, у Крыме абвяшчалі сігнал паветранай трывогі з 19-й да 19.10. Ён не ўдакладніў прычыну.
Аднак маніторынгавыя каналы сталі паведамляць пра серыю выбухаў на паўвостраве. Сярод іншага, пра выбухі заяўлялі жыхары Сакскага раёна. Таксама, верагодна, выбух адбыўся ў Керчы.
У Севастопалі таксама раздаваліся гукі выбухаў. Паводле звестак «Крымскага ветру», у горадзе спынялі рух наземнага грамадскага транспарту.
Варта зазначыць, што расейцы ўжо абвясцілі пра нібы ўдалую працу свайго СПА і збіццё ўсіх невядомых цэляў.