28 лiстапада 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яная іншаземка на Зыбіцкай кінула ў твар супрацоўніцы бара касавы тэрмінал

14
П'яная іншаземка на Зыбіцкай кінула ў твар супрацоўніцы бара касавы тэрмінал

І зламала ёй нос.

На разгляд у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 27-гадовай грамадзянкі замежнай дзяржавы, якую абвінавачваюць ва ўчыненні асабліва злоснага хуліганства. Як паведамілі ў пракуратуры Цэнтральнага раёна Менска, фігурантцы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, піша «Минск-Новости».

Інцыдэнт здарыўся ноччу на вуліцы Зыбіцкай. Жанчына адпачывала ў кампаніі сяброўкі і знаёмага, які, разышоўшыся з імі, выпадкова забраў ключы ад яе кватэры. Застаўшыся адна, іншаземка, якая выпіла, зайшла ў бар і папрасіла супрацоўніцу за стойкай выклікаць міліцыю. Бармэнка ветліва прапанавала зрабіць гэта самастойна, працягнуўшы ёй мабільны тэлефон. Аднак наведвальніца ўспрыняла прапанову як адмову ў дапамозе і шпурнула ў дзяўчыну касавы тэрмінал.

Бармэнка атрымала сур'ёзныя траўмы, уключаючы пералом касцей спінкі носа. Усе дзеянні абвінавачанай зафіксавалі камеры відэаназірання, што стала важным доказам у крымінальнай справе.

- Абвінавачаная пражывае ў Менску, працуе мэнэджэрам у прыватнай кампаніі, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, - растлумачыў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Андрэй Нікольскі. - Жанчыне выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 3 ст. 339 КК Рэспублікі Беларусь (Асабліва злоснае хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.

На гэты момант фігурантка знаходзіцца пад вартай. Падчас следства яна прызнала віну і выказала раскаянне ў зробленым.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках