Украінскі Жытомір цалкам абясточаны
9- 28.11.2024, 11:49
- 6,154
Пасля расейскага ўдару.
У выніку ракетнай атакі Расеі па Украіне з ночы да раніцы 28 лістапада, Жытомір застаўся без электразабеспячэння.
Пра гэта паведамляе КП Жытомірводаканал.
Адзначаецца, што цяпер камунальнікі падключаюць аб'екты водаадвядзення да генератараў.
Там дадалі, што ў выпадку, калі да 18:00 аб'екты водазабеспячэння будуць абясточаныя, іх будуць падключаць да альтэрнатыўных крыніц сілкавання.
Уночы 28 лістапада Расея ажыццявіла новы масаваны абстрэл Украіны калібрамі і ракетамі Х-101 з самалётаў Ту-95, перад гэтым атакаваўшы шахедамі. Пад ударам былі аб'екты энэргетыкі. Выбухі чулі ў Кіеве, Мікалаеве, Роўне, у Валынскай, Хмяльніцкай і Івана-Франкоўскай абласцях.