28 лiстапада 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Monde: Украіна перанакіроўвае «Шахеды» ў Беларусь

7
Le Monde: Украіна перанакіроўвае «Шахеды» ў Беларусь
Фота: Getty Images

З дапамогай РЭБ.

Украіна з дапамогай сродкаў РЭБ можа падмяняць каардынаты ў расейскіх “Шахедах" і накіроўваць іх на тэрыторыю РФ і яе хаўрусніка Беларусі, паведамляе 27 лістапада Le Monde.

У матэрыяле гаворыцца, што расейскія акупанты імкнуцца вычарпаць рэсурсы ўкраінскай СПА нападамі дронаў, якія нашмат таннейшыя за ракетныя атакі.

Раніцай 26 лістапада расейскае войска правяло адзін з самых масаваных нападаў з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет па тэрыторыі Украіны. РФ выкарыстала 188 “Шахедаў" і чатыры балістычныя ракеты Іскандэр-М. Частку дронаў украінскаму войску ўдалося адцягнуць у бок Расеі і Беларусі.

Паводле заявы паветраных сіл УСУ, удалося знішчыць 76 дронаў з выкарыстаннем кінэтычных сродкаў, уключаючы знішчальнікі, гелікаптэры, мабільныя зэнітныя батарэі і ракеты “зямля-паветра”. Яшчэ 95 беспілотнікаў былі абясшкоджаныя дзякуючы сістэмам радыёэлектроннай барацьбы і тэхналогіі падробкі спадарожнікавых каардынатаў, што вывела іх з ладу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках