Беспрэцэдэнтны выпадак: расейскі бізнэс незадаволены палітыкай Крамля
5- 28.11.2024, 12:08
- 5,964
Падзенне рубля, зрабіла сваю справу.
У сераду, 27 лістапада, курс расейскага рубля ўпаў да ўзроўню 2022 года. Прычын некалькі: падзенне кошту нафты, санкцыі супраць РФ і выдаткі Крамля на вайсковыя патрэбы, інфармуе рэсурс Politico.
Цэнтрабанк РФ прыпыніў куплю валюты да канца 2024 года. Такі крок павінен дапамагчы падтрымаць абменны курс.
Цэнтрабанку РФ давлося падвысіць адсоткавую стаўку да 21%, а ўзровень інфляцыі складае 8,5%. З лета 2024 года рубель знаходзіцца пад пастаянным ціскам.
Крэмль страчвае валюту праз нізкі попыт нафты. Толькі ў пачатку гэтага тыдня кошт нафты маркі Brent упаў на 4%.
Новыя санкцыі ЗША былі ўведзеныя супраць 50 міжнародных банкаў РФ, 15 чыноўнікаў і 40 рэгістратараў каштоўных папер.
Аналітык Conotoxia Гжэгаж Дрозд заявіў, што санкцыі Захаду маюць негатыў для РФ у форме інфляцыі.
Жорсткая грашова-крэдытная палітыка Цэнтрабанка выклікае ўсё большую крытыку з боку Алега Дзерыпаскі і Сяргея Чэмезава.
Старшыня ўправы “Северсталі" Аляксей Мардашоў заявіў, што гэта беспрэцэдэнтны выпадак у сусветнай гісторыі, калі стаўкі банка ў 2,5 раза перавышаюць інфляцыю.