Лукашэнка баіцца ШІ
9- 28.11.2024, 16:21
- 5,530
Дыктатар расказаў пра свае страхі.
Лукашэнка мяркуе, што штучны інтэлект можа загубіць чалавецтва. Сваімі страхамі ён падзяліўся на саміце АДКБ у Астане.
Дыктатар звярнуў увагу на тое, што штучны інтэлект усё часцей выкарыстоўваюць для планавання і развязання ваенных задач. Пры гэтым Лукашэнка сказаў, што чалавецтва рызыкуе страціць кантроль за гэтай тэхналогіяй.
Раней дыктатар расказваў студэнтам тэхнічных ВНУ, што баіцца "патрапіць у палон штучнага інтэлекту".