У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за $9 тысячаў
5- 28.11.2024, 20:09
- 5,450
Што ў ім такога?
У Магілёве дорага прадаюць стары VW Golf. Аўтамабіль 2001 года выпуску, пад капотам у яго бензінавы рухавік абёмам 1,6 літра, які працуе ў пары з АКПП.
Заяўлены прабег – 215000 кіламетраў. Прадавец сцвярджае, што аўтамабіль знаходзіцца ў завадской афарбоўцы, паведамляе «Наша Нiва».
Таксама ў апісанні пазначана, што нумары разам з машынай не прадаюцца. Але якая там камбінацыя лічбаў і літараў – невядома, бо на ўсіх здымках нумары схаваныя.
Звонку аўтамабіль для свайго ўзросту сапраўды выглядае добра, але ацаніць стан салона з фота немагчыма.
Пярэднія сядзенні схаваныя пад чахламі, на стырно нацягнутая аплётка, якая трымае планшэт. Ашалёўка дзвярной карты выглядае трохі пацёртай.
У цэлым у аўто стае не заводскіх аксэсуараў. На панэлі можна заўважыць мацаванне для тэлефона і кілімок-трымальнік з дзяржаўным гербам усярэдзіне.
На задніх дзвярах і багажніку праглядаюцца не завадскія шторкі, на ўсіх вокнах усталяваныя ветравікі.
Ва ўсім астатнім, акрамя кошту 9 тысячаў даляраў, гэта шараговы VW Golf 4 з надзейным, але далёка не самым топавым рухавіком. Прабег аўтамабіля таксама не такі ўжо маленькі, каб ён меў якую-небудзь калекцыйную каштоўнасць.
Golf чацвёртага пакалення выпускалі з 1997 да 2006 года.