Хакеры абрабавалі Цэнтральны банк Уганды
- 28.11.2024, 20:42
- 2,030
Выкралі мільёны даляраў.
Хакеры ўзламалі сістэмы кіберабароны Цэнтральнага банка Уганды і выкралі з яго рахункаў 62 млрд шылінгаў ($ 17 млн). Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
Напад на Банк Уганды быў учынены групай, вядомай як Waste, якая базуецца ў Паўднёва-Усходняй Азіі, паведаміла мясцовая газета са спасылкай на свае крыніцы. Выданне таксама ўказала, што банку ўдалося вярнуць блізу 37 млрд шылінгаў з выкрадзеных грошай.
Паводле версіі іншай мясцовай газеты, Цэнтрабанк быў абрабаваны яшчэ ў верасні, а грошы былі таемна выведзеныя на два рахункі ў Японіі і Вялікай Брытаніі.
Таксама паведамляецца, што суўдзельнікамі злачынства могуць быць супрацоўнікі Цэнтрабанка. Падчас расследаванняў былі дапытаныя некалькі службоўцаў Цэнтральнага банка і Міністэрства фінансаў.