5 лiстапада 2024, aўторак, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: УСУ ў Курскай вобласці атрымаюць магутную падтрымку ад ЗША

3
Forbes: УСУ ў Курскай вобласці атрымаюць магутную падтрымку ад ЗША

Гэтай тэхнікі дастаткова для поўнага абсталявання цэлай брыгады.

У Курскай вобласці зараз сканцэнтраваныя тысячы салдат Паўночнай Карэі, і як чакаецца, яны ўступяць у бой у найбліжэйшыя дні, каб узмацніць расейскае войска.

Аднак украінскія вайскоўцы таксама атрымаюць важную дапамогу для супрацьстаяння расейскаму націску - так, апошні пакет дапамогі ад ЗША ўключае ў сябе, прынамсі, 212 бронемашын Stryker.

Як адзначае аналітык Forbes Дэвід Акс, большая частка перададзеных Украіне Stryker ужо знаходзіцца ў Курскай вобласці, таму, хутчэй за ўсё, дадатковыя машыны таксама перакінуць у гэты раён.

Як тлумачыць аналітык, з улікам страты ў баях прыкладна двух дзясяткаў Stryker, новая пастаўка ад ЗША павялічыць колькасць гэтых бронемашын для УСУ амаль да 400. Пры гэтым звычайна Украіна размяркоўвае іх па штурмавых брыгадах - тры батальёны па 31 машыне ў кожнай брыгадзе.

«Папярэдніх партый Stryker выстарчыла для абсталявання 80-й і 82-й штурмавых брыгад, якія ў пачатку жніўня вызначылі батальёны для ўварвання ў Курск. Трэцяя штурмавая брыгада, 95-я, таксама знаходзіцца ў Курску - і ў яе пакуль няма гэтых машын», - адзначае аналітык, падкрэсліваючы, што ёсць сэнс зараз абсталяваць менавіта гэтую брыгаду, каб зраўнаваць яе сілы з дзвюма астатнімі.

«Манеўраны Stryker з яго максімальнай хуткасцю 60 міль на гадзіну падыходзіць для хаатычных гарадскіх баёў і хуткіх штурмаў дарог, якія характэрныя для баёў у Курскай вобласці…апроч хуткасці і манеўранасці, машына з'яўляецца добрай назіральнай і агнявой платформай для ўсталяваных зверху датчыкаў і зброі», - адзначае Акс.

Пры гэтым ён дадае, што ва ўмовах вострага дэфіцыту людзей новыя Stryker хутчэй за ўсё - адзіная дапамога, якую атрымаюць украінскія вайскоўцы ў Курскай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках