У Расеі сышлі з рэек больш за 20 вагонаў з вугалем
6- 3.11.2024, 11:34
- 2,838
Прычыны высвятляюцца.
У Расеі 3 лістапада адбылося чарговае надзвычайнае здарэнне на чыгунцы. У Башкартастане сышлі з рэек больш за 20 вагонаў з вугалем, піша «Обозреватель».
Уфімская транспартная пракуратура пачала праверку абставін здарэння. Пра гэта паведамляюць расейскія прапагандысты і Прыволжская транспартная пракуратура.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на адцінку шляху Ігліна - Дзёма, адзначаецца ў паведамленнях.
«Паводле папярэдніх звестак, 3 лістапада 2024 года ў начны час у Рэспубліцы Башкартастан на перагоне Пост 28 км - Пост 21 км адбыўся сход з рэек 22 вагонаў, гружаных вугалем. У выніку здарэння пацярпелых няма. Абставіны высвятляюцца», - адзначана ў паведамленні Прыволжскай транспартнай пракуратуры.
У пракуратуры таксама адзначылі, што на месца здарэння накіраваны аднаўленчы цягнік са станцыі Дзёма.
На месцы працуе следча-аператыўная група.
«Уфімская транспартная пракуратура праводзіць праверку выканання патрабаванняў заканадаўства аб бяспецы руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту», – адзначана ў паведамленні.