Палкоўнік войска Вялікай Брытаніі: Пуцін вар'ят, але баязлівец
5- 3.11.2024, 11:46
- 7,608
Названы галоўны страх гаспадара Крамля.
Уладзімір Пуцін пагражаў ядзернай зброяй з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Зрэшты, яго пагрозы не змяшчаюць пад сабой рэальнай глебы. А ўсё новыя і новыя заявы аб скрыжаванні чырвоных ліній з'яўляюцца нічым іншым, як блефам.
Такое перакананне «24 каналу» выказаў палкоўнік войска Вялікай Брытаніі ў адстаўцы Гэміш дэ Брэтан-Гордан, каментуючы пытанне аб рэальных пагрозах з боку дыктатара Крамля. Таму што эскалацыя да ўзроўню прымянення ядзернай зброі будзе азначаць канец для самога Пуціна.
«Ён вар'ят, але баіцца»
Палкоўнік войска Вялікай Брытаніі ў адстаўцы заўважыў, што якім бы вар'ятам ні быў Пуцін, ён дастаткова самалюбны, каб рызыкаваць уласным жыццём.
«Пуцін вялікі эгаіст, і яму падабаецца ставіць сябе ў адзін шэраг са слыннымі лідарамі кшталту Аляксандра Македонскага ці Фрыдрыха Вялікага. Але гэта відавочна не так. І ён насамрэч не хоча рызыкаваць усім», – сказаў дэ Брэтан-Гордан.
Са слоў палкоўніка ў адстаўцы, зараз Расея ўжо практычна вычарпала ўласныя рэсурсы і абапіраецца пераважна на хаўруснікаў. Найперш на Кітай. Таму заходнія партнёры і NATO павінны забяспечыць Украіну ўсім неабходным, каб выключыць далейшую эскалацыю і перамагчы Расею.
Нагадаем, пад уплывам санкцый расейская эканоміка патрапіла на мяжу сваіх магчымасцяў. Зрэшты Крэмль працягвае аддаваць перавагу фінансаванню вайсковай галіны.