У РФ у жывым эфіры паставілі на месца адыёзнага генерала Гурулёва
13- 3.11.2024, 13:55
- 18,712
«Генеральчык з кардоннай шабелькай».
Узмацненне ядзернай рыторыкі пуцінскага рэжыму пачало трывожыць расейцаў. У эфіры дзяржаўнага радыё «Комсомольская правда» раскрытыкавалі дэпутата-генерала Дзярждумы РФ Андрэя Гурулёва за рэгулярныя заклікі ўдарыць па Вашынгтоне, Лондане і Парыжы, паведамляе «Дыялог.UA».
Адэкватны расеец датэлефанаваўся ў эфір «Комсомольскай правды» і не стаў хаваць свайго абурэння наконт безадказных ядзерных пагроз уладаў РФ.
«У мяне пытанне да такіх людзей, як генерал Гурулёў… Заклікаюць па Англіі ядзернай зброяй ударыць. Я не разумею, што ў іх у галаве робіцца. З чаго яны ўзялі, што не будзе ўдару ў адказ? Яны, мусіць, п'юць і не апахмяляюцца… Чаму яны бяруць адказнасць за іншых людзей? Гэта ж 100% будзе ўдар у адказ, і мы спынім сваё існаванне!» - заявіў слухач.
Вядоўца з ім пагадзіўся. Ён назваў Гурулёва «генеральчыкам з кардоннай шабелькай», а таксама заклікаў не ў меру агрэсіўнага дэпутата адпраўляцца на фронт і там дэманстраваць сваю адвагу.
«Чамусьці не задумваюцца над адказам. А яно ж прыляціць! (...) Чаму генерал Гурулёў дагэтуль не ў Генштабе і не на перадку? Чаму ён тут працірае штаны на перадачах, у Дзярждуме? Вось каму трэба туды, няхай там стырнуе! Ён жа ўсё ведае! Бабулі ля пад'езда прытомнасць губляюць у захапленні ад выказванняў генерала Гурулёва», - заявіў прапагандыст.